Такое рашэнне сёння прыняў Рада міністраў замежных справаў Еўрасаюза на пасяджэнні ў Брусэлі. У спіс увайшлі 19 чыноўнікаў з судовай сістэмы Беларусі і 2 міліцэйскія чыноўнікі, паведамляе радыё «Свабода».
Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю краін ЕС і замарожванне актываў, калі такія ёсць.
* * *
Нагадаем, на пасяджэнні 10 лютага Рада Еўрасаюза прыняла пастанову, якая пашырае магчымасці прымянення санкцый у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, датычных да парушэнняў асноўных правоў і свабод.
«Прынятыя папраўкі пашыраюць крытэрыі для прымянення абмежавальных мер і замарожвання актываў, — гаварылася ў паведамленні
Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Радай ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны.
Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Рада ЕС неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер уезд у ЕС забаронены больш чым 200 беларускім чыноўнікам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца магчымасць уключэння ў спіс яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў.
Тэма еўрапейскіх санкцый цяпер актыўна абмяркоўваецца ўнутры Беларусі. Падставай стала ініцыятыва арганізацыі «Офіс за дэмакратычную Беларусь», якая лічыць, што спіс неўязных трэба перагледзець і ўдакладніць крытэрыі ўнясення ў яго. Многія ў Беларусі рэзка раскрытыкавалі ініцыятыву «Офіса за дэмакратычную Беларусь».