Урад Беларусі заканчвае выпрацоўку комплексу мерапрыемстваў, якія дазволяць утрымаць інфляцыю на ніжняй мяжы ў 19%, а магчыма, застацца на працягу 2012 года на ўзроўні 15–16%.

Аб гэтым Лукашэнку 27 лютага праінфармаваў намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Лукашэнку паведамлена пра сітуацыю на валютным рынку і меры, якія робіць урад па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн. Пытанні функцыянавання валютнага і спажывецкага рынку знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы, падкрэслівае БелТА.

Лукашэнка распарадзіўся не здымаць з штодзённага кантролю дынаміку цэнаў.

Тым часам з пачатку года інфляцыя ў краіне склала 3,3%, за тры тыдні лютага — 1,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0