Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 2,2 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за месяц павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 885,8 тыс. на 1 лютага бягучага года. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень зменшылася. У выніку на 1 лютага бягучага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 429,2 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 402,9 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 391,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 213,4 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 79,6 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 61 тыс. чалавек.

У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — ён склаў за студзень бягучага года 476 чалавек (у студзені ў Беларусь прыбыла 1 тыс. 311 чалавек, выбыла 835).

Паводле аператыўных даных, у Беларусі ў студзені бягучага года нарадзілася 8 тыс. 739 дзяцей — на 353 малышы больш у параўнанні са студзенем 2011 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за студзень у цэлым па рэспубліцы склаў 10,9 на 1000 жыхароў (у студзені 2011-га — 10,1 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Мінскай (11,8) і Брэсцкай (11,5) абласцях, а самы нізкі — у Віцебскай вобласці (9,6).

У Беларусі за студзень памерлі 11 тыс. 365 чалавек — на 409 менш у параўнанні са студзенем 2011-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці ў студзені складаў 14,1 на 1000 насельніцтва (у студзені мінулага года ён быў 14,6 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык зафіксаваны ў Віцебскай (16,9) і Мінскай (15,9) абласцях, самы нізкі — у Мінску (9,7 праміле).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?