Пячэрскі раённы суд Кіева прызнаў былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнку вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пракуратура абвінавачвае 47-гадовага Юрыя Луцэнку ў шэрагу службовых злачынстваў: неабгрунтаваным афармленні на службу ў Дэпартамент аператыўнай службы МУС свайго кіроўцы, садзейнічанні яго прасоўвання па службе, выдзяленні яму кватэры па-за чаргой, а таксама растраце бюджэтных сродкаў падчас святкавання Дня міліцыі ў 2008–2009 гадах.

Сам палітык, які ўзначальвае апазіцыйную партыю «Народная самаабарона» і з’яўляўся адным з «камісараў» Майдана падчас аранжавай рэвалюцыі перакананы, ш

то яго караюць за яго палітычную дзейнасць з мэтай не дапусціць да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2012 года.

За час арышту Луцэнка перанёс галадоўку. Сваякі сцвярджаюць, што ў яго цыроз печані, аднак афіцыйна гэты дыягназ не пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?