Экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і былы прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка намінаваныя на Нобелеўскую прэмію — агулам намінантамі прэміі сталі 231 чалавек,
піша gazeta.ru са спасылкай на The Telegraph. Нагадаем, што на Нобелеўскую прэмію міру таксама намінаваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Кіраўнік Нобелеўскага камітэта Гейр Лунд’стад распавёў, што, як і штогод, ёсць «звычайныя намінанты, навічкі, вядомыя і не вельмі вядомыя людзі, родам з чатырох куткоў свету».

Сам Нобелеўскі камітэт не выдае імёны намінантаў, аднак тыя, хто мае права іх вылучаць, то ёсць розныя арганізацыі, палітыкі, прафесары і іншыя людзі, нярэдка распавядаюць аб тых арганізацыях або кандыдатах, якіх яны прапануюць.

Сёлета на прэмію намінаваныя былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, экс-канцлер Германіі Гельмут Коль, а таксама Юлія Цімашэнка, што адбывае турэмны тэрмін.

Таксама ў пачатку лютага стала вядома, што амерыканскі салдат Брэдлі Мэнінг, абвінавачаны ў перадачы Wikileaks сакрэтнай дакументацыі, вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру некалькімі дэпутатамі ісландскага парламента.

У Расіі намінавана заснавальніца праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Святлана Ганушкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0