У Беларусі за студзень 2012 года зарэгістравана больш як 3,5 тыс. шлюбаў, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. Колькасць новых сямейных саюзаў зменшылася ў параўнанні са студзенем 2011 года на 17%.

У студзені гэтага года на 1 000 жыхароў краіны прыпадала 4,4 шлюба (у студзені мінулага года гэты паказчык быў 5,2).

Паводле звестак Белстата, узрасла колькасць разводаў. Так, у студзені 2012 года скасавана амаль 3,3 тысячы шлюбаў — разводаў стала больш на 14,9% у параўнанні са студзенем 2011 года. Паказчык колькасці разводаў павысіўся адпаведна з 3,5 на 1000 жыхароў да 4,1 праміле.

Алена Кандраценка адзначыла, што ў Беларусі пагоршыліся суадносіны паміж шлюбамі, якія рэгіструюцца і скасоўваюцца: у студзені мінулага года на 1000 шлюбаў прыпадала 673 скасаванні, а ў студзені гэтага года на 1000 шлюбаў было ўжо 930 скасаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?