У пятніцу ўвечары ўся краіна даведалася імя новага героя — кіраўніка праекта «Еўрабачанне-2012» Дзмітрыя Баранава.

Са слоў першага намесніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова менавіта Баранаў накруціў галасы Алёне Ланской. Прыйшоў і сказаў: перамагчы павінна Ланская!

У прынцыпе мы, журналісты, ведалі Дзмітрыя даўно.

Свае першыя крокі ў шоу-бізнэсе ён рабіў у якасці канцэртнага дырэктара Ціхановіча — Паплаўскай.
Апошнія пяць гадоў працуе ў Белтэлерадыёкампаніі.
Яшчэ ў тыя часы, калі мы з дапамогай Кіркорава адпраўлялі ў Еўропу Дзмітрыя Калдуна, Баранаў быў прадзюсарам, а прасцей сказаць — працоўным конікам праекта.
Потым былі Руслан Аляхно, Пятро Ялфімаў… Задачай Баранава было дамовіцца з артыстамі, сустрэць-праводзіць, выканаць усе фармальнасці…

І цяпер, як высветлілася, менавіта Баранаў важнейшы, чым міністры і чыноўнікі, якія адказваюць за «Еўрабачанне». Як скажа Баранаў, так усё і зробяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?