Сваякі актывіста выказалі ўдзячнасць людзям, якія падтрымліваюць Яўгена ў няволі.

Зварот ад сваякоў зачытала 27 лютага на вечарыне, прымеркаванай да дня народзінаў актывіста, яго бабуля Зоя Іванаўна:

«З усіх канцоў Беларусі і замежжа тэлефануюць нам людзі, шлюць зняволеным лісты, паштоўкі, моляцца ў цэрквах і касцёлах, ахутваюць нас клопатам.

Паважаныя сябры, вы сваім спачуваннем ды павагай загойваеце нашы раны, умацоўваеце надзею, дадаяце сілаў. У вас хапае душэўнай цеплыні, каб аблегчыць нашы пакуты. За дабрыню, спагадлівасць, спачуванне дзякуем вам, людзі. Нізкі вам паклон.

Жадаем вам цёплага дома, звычайнага шчасця, моцнага здароўя.
Каб вы і вашы дзеці жылі ў радасці і каб ніколі не было ў вас страху перад будучыняй — каб былі спакойныя за вашых дзяцей, унукаў ды праўнукаў. Барані вас Гасподзь, а мы з надзеяй будзем чакаць вызвалення ўсіх палітзняволеных і нашага Яўгена…».
На вечарыне прысутнічала яшчэ адна бабуля Васьковіча — Тамара Ўладзіміраўна. Яна дадала колькі сваіх словаў да звароту радзіны.

Яўген Васьковіч адбывае пакаранне ў магілёўскай турме № 4. У маі 2011 году бабруйскі суд прызнаў яго, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак бабруйскага КДБ дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?