Пуцёўкі ў санаторна-курортныя ўстановы Беларусі могуць падаражэць на 35%, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэннем Мікалай Мазур 28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Цана на пуцёўкі фарміруецца з прагнозу Мінэканомікі адносна росту спажывецкіх цэн (15–22%), плюс мы яшчэ дабавілі 10% на рэзерв», — растлумачыў ён.

Разам з тым, зазначыў Мазур, права ўстанаўліваць цэны на паслугі належыць уласнікам санаторна-курортных устаноў. «Мы каардынуем іх дзейнасць, — дадаў ён. — Я мяркую, што ў іх хопіць мудрасці, каб цана і попыт адпавядалі, дзейнічалі сезонныя скідкі».

У 2011 годзе цана пуцёвак не змянялася на працягу трох кварталаў, а затым павысіліся ў сярэднім на 78%. «Гэта было складана — захаваць зарплату і спецыялістаў. Мы правялі датацыю пуцёвак», — сказаў Мазур.

«У нас дагаворы з установамі ўжо заключаны да канца года. Кошт пуцёвак не перавышае 140 тысяч у дзень, у сярэднім складае 110–130 тысяч», — паведаміў ён.

Паводле інфармацыі Мазура, сёння ў Беларусі працуюць 368 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый на 72 тысячы месцаў. Атэставаны 109 санаторных устаноў, у тым ліку 70 — для дарослых, 10 — для дзяцей, а таксама 13 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў і 16 — студэнцкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?