фота з kilgor-trautt.livejournal.com
Павал Аракелян — адзін з найлепшых саксафаністаў Беларусі. Вядомасць у інтэрнэце ён займеў, арганізаваўшы канцэрт у падтрымку пацярпелых пасля тэракта ў метро. Музыка напісаў джазавую кампазіцыю на вершы Някляева і прынцыпова не ўдзельнічае ў «забеларускіх» канцэртах. Затое грае ў дзіцячых дамах. Артыст і палітыка: як гэтыя паняцці сумяшчаюцца ў беларускіх рэаліях? І ці лёгкі хлеб джазавага музыкі?
«Наша Ніва»: Павал, ты нарадзіўся ў Баку. Як патрапіў у Беларусь?
Павал Аракелян: Мая сям’я перабралася сюды незадоўга да трэцяй хвалі этнічных чыстак армянаў. Практычна, мы з’ехалі за пару месяцаў да пачатку грамадзянскай вайны. Многія тады эмігравалі ў Маскву, ЗША, Заходнюю Еўропу. Тата выбраў Беларусь, хоць раней тут ніколі не быў.
Кіраваўся тым, што ў краіны былі ўсе шанцы стаць другой Швейцарыяй — ціхай, спакойнай, багатай.Мы не вельмі любім тлум, вялікія мегаполісы. Я да гэтай пары шчаслівы, што не паехалі ў Расію: не люблю Маскву. На жаль, у Беларусі здарыўся такі
Хоць у Мінску мы жывём кватэра ў кватэру з азербайджанцам. У нас мір, спакой і парадак.
«НН»: Значыць, Беларусь стала для цябе роднай?
ПА: Так, я сябе нацыянальна ідэнтыфікую з беларусам.
«НН»: Гэта і паклікала на Плошчу?
ПА: Я выступаю з пазіцыі «як мне прасцей жыць». Я прыйшоў да высновы, што трэба казаць тое, што лічыш патрэбным, не крывячы душой перад сабой. Падчас
Падчас апошняй Плошчы я вырашыў зрабіць тое, што ў маіх сілах. Звязаўся са штабам Някляева. Мы дамовіліся пра выступ. Разлічвалі, што мітынг будзе мірны, што не будзе правакацый. Калі даведаўся, што здарылася з калонай Някляева, ішоў без асаблівых спадзяванняў. У выніку я проста адстаяў на Плошчы, пакуль было магчыма. Увогуле, не вельмі камфортна пачуваюся ў натоўпе. Але тады было адчуванне ўздыму і яднання.
«НН»: Не было думкі, што вось ён, дзень «Х», пасля якога надыдзе дэмакратыя?
ПА: Дэмакратыя, свабода — гэта не Лукашэнка, не Куляшоў, не прозвішчы, не асобы. Гэта
«НН»: Ты не лічыш, што артыст мусіць быць
ПА: Я б хацеў, каб так было. І не абавязкова ствараць на палітычныя тэмы. Мы, да прыкладу, песні пра свабоду не спявалі, гэта не наша. Але любая творчая актыўнасць шчыльна звязаная з навакольным жыццём. Калі чалавек недаатрымлівае інфармацыі палітычнай, эканамічнай, культурнай — любой, гэта будзе ўплываць у цэлым на яго светапогляд.
«НН»: Многія твае «калегі па цэху» пазбягаюць смелых выказванняў…
ПА: Я не баюся «праблемаў», бо не магу сур’ёзна ўплываць на сітуацыю. Іншая рэч, скажам, Міхалок: у яго ёсць выхад на рэальныя масы.
Фастфуд для вушэй
«НН»: Як ты ставішся да ўдзелу попвыканаўцаў у канцэртах «За Беларусь»?
ПА: Пачнём з таго, што яны ў прынцыне не артысты. Артыст не мусіць разлічваць толькі на матэрыяльную выгаду. Такое мастацтва нічога ў сабе не нясе, не мае на ўвазе і не застаецца ў памяці лю¬дзей. Такое ёсць паўсюль, але на Захадзе навучыліся рабіць «
«НН»:
ПА: Частка вельмі добрых артыстаў супрацоўнічае з эстраднымі «зоркамі». Я мог бы назваць з дзясятак музыкаў джазавай школы, якія акампаніруюць усёй поп і
«НН»: І што — не было спакусы паступіцца перакананнямі?
ПА: Імкнуся шукаць іншыя крыніцы прыбытку. Шмат што спрабаваў: ад грузчыка да
«Выступы ў рэстаранах — гэта фініш»
«НН»: Ты граў з вядомымі беларускімі
ПА: Мне прасцей сабраць людзей, з якімі мне зручна, прыемна, камфортна. Гэта прывяло да праекта «Аўтсайдары», што існуе цяпер. Ён заўсёды ішоў паралельна, дзе б я ні іграў — ці ў «Яблычнай гарбаце», ці ў Svet Boogie Band.
«НН»: Ці лёгка джазмэну зарабляць на хлеб?
ПА: Ідэю зарабляць музыкай я пакінуў. Выступы ў рэстаранах я лічу рамесніцтвам, да таго ж, якое нізка аплачваецца. Як правіла, гэта старт. А ў нас — фініш.
Ты прыходзіш у рэстаран і там застаешся. Прафесійныя музыкі незапатрабаваныя. Народу «скармліваецца» няякасны прадукт з ТБ і радыё.
«НН» Дык, можа, музыка ў вас занадта складаная?
ПА: Аднойчы ў кампаніі далёкіх ад мастацтва людзей, крымінальнікаў, мяне папрасілі сыграць джаз. Праз нейкі час адзін з прысутных сказаў: «Я нічога не зразумеў, але ў гэтым нешта ёсць». Калі мы прыязджаем у дзіцячыя дамы, дзеці могуць выслухаць джазавы канцэрт. У іх галава яшчэ не забітая стандартнымі ўяўленнямі пра тое, якой «мае быць» музыка.
***
Павел Аракелян
Нарадзіўся ў 1985 у Баку (Азербайджан). Праз тры гады сям’я пераязджае ў Мінск. Музыка, саксафаніст, флейтыст. Скончыў музычнае вучылішча імя Глінкі (2004). Удзельнічае ў розных музычных праектах.