«Калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзенне санкцый»
— заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Ён дадаў, што рэакцыя афіцыйнага Мінска на пашырэнне «чорнага спісу» ЕС сведчыць аб тым, што санкцыі ЕС «б’юць у балючае месца рэжыму».

Дональд Туск звярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове:

«Я хачу сказаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!»

Туск дадаў, што Польшча будзе далей супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?