Выпадак здыраўся сёння, 29 лютага, каля 7:10 раніцы прыкладна за паўкіламетра ад МКАД.

«Сітраен С4 Пікаса» ехаў у трэцяй паласе з боку вул. Нарачанскай у бок МКАД. Нечакана з-пад аўамабіля, што рухаўся па чацвёртай паласе, пад колы «Сітраена» кінулася жывёла. Вадзіцель не паспеў зрэагаваць — казуля загінула.

Кіроўца не пацярпеў, але ў аўтамабіля пашкоджаны крыло, капот і фара. Мужчына знаходзіўся ў шокавым стане, паведамілі ў Мінскай ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?