Беларусь не панясе сур’ёзных фінансавых страт як арганізатар чэмпіянату свету 2014 года, у выпадку яго адмены. Пра гэта на
«Ніякіх сур’ёзных страт Мінск не панясе, бо ўсе мерапрыемствы, звязаныя з добраўпарадкаваннем горада, будаўніцтвам лядовай арэны і транспартных развязак, закладзеныя ў генеральны план горада», — адзначыў А.Пракаповіч.
Як паведамлялася раней, менеджар Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Шыман Шэмберг і кіраўнік шведскай секцыі Amnesty International Ліза Берг выступілі з прапановай зноўку разгледзець магчымасць пазбаўлення Беларусі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі года 2014 года.
Зрабіць гэта магчыма толькі на Кангрэсе ІІХФ, які адбудзецца ў маі гэтага года ў Хельсінкі.