Міжнародны дзіцячы песенны конкурс «Еўрабачанне-2012 пройдзе ў Амстэрдаме 1 снежня. Такое рашэнне было прынята на сустрэчы прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза і нідэрландскіх арганізатараў музычнага спаборніцтва.

Фінал конкурсу адбудзецца ў амстэрдамскай канцэртнай зале HMH, вядомай выдатнай акустыкай. Зала ўмяшчае да 4 тыс. гледачоў.

Плануецца, што квіткі на конкурс трапяць у продаж летам.

У 2011 годзе дзіцячае «Еўрабачанне» праходзіла ў Арменіі. Перамогу на ім атрымала грузінская група «Кэндзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?