У Беларусі ў першым квартале 2012 года будзе спынена вытворчасць тэлевізараў без магчымасці прыёму лічбавага сігналу. Пра гэта 29 лютага на
«У Міністэрстве прамысловасці складзены графік, які дазваляе на працягу 2012 года перайсці на вытворчасць тэлевізараў, прыстасаваных толькі для прыняцця лічбавага сігналу», — зазначыў Глазко. У гэтай праграме бяруць удзел два беларускія вытворцы тэлевізараў — «Гарызонт» і «Віцязь». Паводле графіка, вытворчасць тэлевізараў, якія не будуць прымаць лічбавы сігнал, будзе поўнасцю спынена ў першым квартале. «Гэта значыць на прылаўках будзе з’яўляцца ўсё большая колькасць такой тэхнікі, якая дазваляе ісці ў нагу з часам», — заключыў прадстаўнік Мінпрама.
Разам з тым, працягнуў ён, дынаміка попыту на такую прадукцыю выклікае ў спецыялістаў Мінпрама «пэўную занепакоенасць». У прыватнасці, паказчыкі росту попыту на гэту прадукцыю пакуль «больш чым сціплыя». «Калі ў 2010 годзе было прададзена прыблізна пяць тысяч лічбавых тэлевізараў, то ў
Ён падкрэсліў, што, паводле некаторых ацэнак, колькасць аналагавых тэлевізараў у Беларусі складае больш як 2 млн. «Таму, з нашага пункту гледжання, тут пакуль складваецца сітуацыя адкладзенага попыту, і мы стаім на парозе прарыву і масавага попыту на гэтыя прадукты», — сказаў Глазко.