У турэцкай Анатальі Георгій Кандрацьеў правёў першую сустрэчу ў якасці галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Першапачаткова планавалася, што супернікам будуць армяне, але яны адмовіліся гуляць на турэцкай тэрыторыі, затое пагадзіліся маладаване.

Да гэтага нашы каманды сустракаліся пяць разоў. Двойчы перамагалі нашы, столькі ж супернікі, яшчэ адзін раз была зафіксаваная нічыя.

Яшчэ сустрэча была адметная дэбютам у нацыянальнай камандзе натуралізаванага бразільца Рэнана Брэсана. Ён выйшаў у стартавым складзе, як яшчэ адзін дэбютант зборнай Дзмітрый Камароўскі. Гулец «Шахцёра» замяняў траўмаваных форвардаў Радзівонава і Карніленку.
Трансляцыі сустрэчы не было ні на тэлебачанні, ні ў інтэрнэце. Нібыта зборная і балельшчыкі жывуць у паралельных светах. Калі верыць аглядальніку сайта liveresult.ru, то матч быў вельмі панылым. Каманды не змаглі нават стварыць хоць колькі небяспечных момантаў.

Толькі напрыканцы сустрэчы малдаване троху ажывіліся, але беларусаў выратаваў варатар. Матч так і скончыўся сумныя нулямі. Можа, добра, што заўзятары так і не пабачылі сустрэчы?

Дэбют Кандрацьева і Брэсана атрымаліся не самымі яркімі. Але ж першы блін можна і сабаку. Наступныя сустрэчы нашы правядуць у чэрвені з Літвой і Азербайджанам. Паядынкі таксама будуць мець таварыскі статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?