Участак надгляду грамадзян пачне дзейнічаць на станцыі метро «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна з 1 сакавіка бягучага года. Аб гэтым паведаміла начальнік станцыі Ларыса Ляўковіч на сустрэчы са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаем Ладуцькам.

«Участак надгляду грамадзян пачне дзейнічаць на станцыі метро «Кастрычніцкая» з 1 сакавіка, к

уды для надгляду супрацоўнікі міліцыі могуць запрасіць любога пасажыра.
Таксама плануецца пабудаваць такія ўчасткі надгляду і на новых станцыях метро, — паведаміла Ларыса Ляўковіч.

Калі чалавек адмаўляецца ад надгляду, бо не бачыць для гэтага падстаў, супрацоўнік метрапалітэна мае права папрасіць гэтага грамадзяніна пакінуць метро і скарыстацца іншым відам грамадскага транспарту.

Гэта мера прадугледжана ў першую чаргу для дадатковай бяспекі грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?