Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ЕС не саступіць пад ціскам Мінска і працягне палітыку ўмоваў адносна Беларусі.

«Мы працягнем палітыку ўмоў з боку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі: мы прапануем больш за больш, але менш тады, калі ёсць рэпрэсіі». Пра гэта заявіў кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў Веймарскага трохкутніка (Францыя, Нямеччына, Польшча) ў Берліне.

«Узмацняючы санкцыі, мы нагадваем, што ЕС гатовы да дыялогу і дапамогі Беларусі, калі Мінск спыніць рэпрэсіі супраць уласных грамадзянаў», — дадаў польскі міністр.

Ён падзякаваў таксама кіраўнікам МЗС Францыі і Нямеччыны за тое, што яны адклікалі на кансультацыі сваіх паслоў з Беларусі. «Гэта сведчыць аб тым, што еўрапейская салідарнасць, асабліва ў сітуацыі адносін з недэмакратычным рэжымам, значыць многае», — ацаніў Радаслаў Сікорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?