Паведаміў сёння журналістам старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька, наведваючы КУП «Мінскі метрапалітэн».

«Летам беларускія студэнты вельмі актыўныя, многія з іх працуюць, уступаюць у студэнцкія атрады, за што, безумоўна ж, будуць атрымліваць заробак. І гэта лагічна, калі ў летні перыяд студэнт будзе самастойна аплачваць свае перамяшчэнні па горадзе. Школьнікі летам часцей за ўсё знаходзяцца дома або на аздараўленні за горадам», — адзначыў Мікалай Ладуцька.

Што датычыцца тарыфаў на праезд у мінскім метро, начальнік сталіцы адзначыў, што пытанне іх павышэння пастаянна разглядаецца. «Сёння тарыфы на праезд у метро не мяняюцца, аднак патрэба ў іх павелічэнні існуе. Сабекошт праезду аднаго пасажыра цяпер даволі высокі — каля 4 000 без уліку прыбытку метрапалітэна, а неабходна ж укладваць у развіццё метрапалітэна, аснашчэнне неабходнымі сродкамі бяспекі і іншае. Таму 1 300 — вельмі камфортны кошт праезду для жыхароў і гасцей сталіцы», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?