КНДР пагадзілася на мараторый на ядзерныя выпрабаванні, а таксама на ўзбагачэнне ўрану і пускі ракет. Інспектараў МАГАТЭ пусцяць на атамныя аб’екты Паўночнай Карэі. Усё гэта ўзамен на пастаўкі прадуктаў харчавання з ЗША і публічную заяву Амерыкі, што яна не імкнецца да звяржэння паўночнакарэйскага рэжыму.

Рэспубліканцы ў ЗША крытыкуюць такі падыход Абамы да Карэі. На іх думку, праверыць датрыманне карэйцамі сваіх абавязкаў немагчыма. У той жа час пастаўляць прадукты ўзамен за атамны шантаж — значыць, трапляць у заганны цыкл, мяркуюць яны.

Карэйская дынастычная дыктатура прывяла краіну да галечы: людзям элементарна бракуе ежы. Паралельна на поўдні краіны паўстала багатая, дэмакратычная дзяржава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?