У 70-ю гадавіну смерці Януша Корчака Падляская опера рыхтуецца да прэзентацыі мюзікла «Корчак».

Прэм’ера спэктакля раней адбылася ў Лондане ў Theatre Royal Playmouth, пры супрацоўніцтве з Youth Music Theatre UK, брытанскай арганізацыяй, якая займаецца прапагандай музычнага тэатра сярод моладзі.

Польская прэм’ера адбудзецца дакладна ў 70-ю гадавіну смерці героя, 6 жніўня.

Нагадаем, што ў Польшчы 2012 г. аб’яўлены годам Януша Корчака (1878–1942).

Галоўную ролю выканае беларускі актор і бард Віктар Шалкевіч.

У мюзікле апавядаецца гісторыя славутага доктара, дзіцячага пісьменніка і педагога, які клапаціўся пра габрэйскіх сірот. Падзея адбываецца падчас нямецкай акупацыі, калі дзіцячы прытулак, якім кіраваў Корчак, быў перанесены ў Варшаўскае гета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?