Супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці затрыманы начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг аднаго з камерцыйных банкаў у Бабруйску.
Работнік банка быў затрыманы ў ходзе кантрольных мерапрыемстваў пры абмене 5.800 долараў на беларускія рублі. Як паведамілі ва УДФР КДК, ёсць падставы меркаваць, што гэтай дзейнасцю цяпер ужо былы кіраўнік банкаўскага філіялу займаўся на сістэматычнай аснове. Аб’явы аб абмене валюты размяшчаліся ім на сайце. Сустрэча і абмен валюты праводзіліся ў спецыяльна агавораным ім месцы па загадзя вызначаным курсе.
У дачыненні да затрыманага складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ён прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 1,75 млн. рублёў з канфіскацыяй грашовых сродкаў у суме 50,2 млн. рублёў.