Жонцы былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага на 6 гадоў зняволення, Марыне Адамовіч стала вядома ягоная рэакцыя на дыпламатычны крызіс, які выбухнуў у Беларусі пасля новых санкцыяў ЕС беларускага рэжыму.

«Мікола вітаў гэтыя санкцыі і падзякаваў еўрапейцам за салідарнасць. Сказаў, што за волю змагаюцца жывыя людзі, і нават такія „неэфэктыўныя“ захады, як забарона ўезду ды адкліканне паслоў, дэманструюць, што мы маем рацыю і што свет за намі. Значыць, ідэалы свабоды яшчэ нечага вартыя», — кажа Адамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?