А ну, прыбяры рукі!

А ну, прыбяры рукі!

Ад 1 да 31 сакавіка забаронена лавіць шчупака.

Забарона, у адпаведнасці з прыродаахоўным заканадаўствам, дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны. Гэтая мера ўведзеная, каб стварыць спрыяльныя умоў для нерасту.

Рыхтуючыся да яго, шчупакі яшчэ пад лёдам падыходзяць на плыткія месцы.

Для нерасту выбіраюцца ўчасткі з цвёрдым роўным дном, звычайна зарослым водарасцямі ці ўкрытае апалым лісцем.
На водарасці лепіцца шчупаковая ікра. З часам яна ападае на дно. Сярод апалага лісця ікрынкі не бачныя, што дапамагае засцерагчыся ад ахвотнікаў да чужой ікры.

Самцы-шчупакі дасягаюць полавай спеласці ў двухгадовым веку (акселератам бывае дастаткова і года). Самкі нерасцяцца з трох гадоў. Драпежныя рыбіны практыкуюць палігамію: у склад кожнай групы ўваходзіць самка і некалькі самцоў.

Падчас нерасту рыба цалкам губляе галаву і не зважае на небяспекі, дэмаскуючы сябе гучнымі ўсплёскамі.
Навошта ж ёй перашкаджаць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?