Аператар кабельнага тэлебачання «Космас-ТБ» дае магчымасць сваім абанентам ацаніць кожны з транслюемых 87 каналаў. Прагаласаваць могуць толькі зарэгістраваныя абаненты, выставіўшы адзнаку па пяцібальнай шкале.

Згодна з рэйтынгам, самыя папулярныя каналы — Disсovery Channel (сярэдняя адзнака — 4,4), Euronews, Disсovery World і National Geographic Channel (па 4,3). Апроч іх, у пяцёрку ўваходзяць найлепшых HD-версія апошняга з пералічаных кампаній. За імі знаходзяцца Discovery Science, кінаканалы Cinema, «Кинохит», «Премьера», а таксама 8 канал.

Такім чынам,

сярод дзясятку найлепшых каналаў можна устрэць спрэс пазнавальныя і кінематаграфічныя каналы, «разбаўленыя» інфармацыйным Euronews.

Хто ж сярод аутсайдэраў? Самыя нізкія адзнакі выстаўленыя серыяльнаму «Zone Romantica» (1,2), «Парку развлечений» (1,5), праваслаўнаму «Саюзу» (1,6), саюзнаму «Міру» (1,7), а таксама каналу «Мать и дитя» (1,8).

Што да беларускіх дзяржаўных каналаў, то гледачы паставілі іх на наступныя месцы: «НТВ-Беларусь» — 37-ае, СТВ — 49-ае, АНТ — 53-ае, РТР-Беларусь — 60-ае, «Беларусь-2» — 61-ае, «Беларусь-1» — 70-ае. Ацэнкі гэтых каналаў вар’іруюцца ад 3,1 да 2,2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?