Пагалоска пра тое, што ў Горадні плянуюць наладзіць выпуск мабільных тэлефонаў, пайшла яшчэ тры гады таму.

Тады нават адбыліся папярэднія перамовы наконт выпуску з гарадзенскай СЭЗ гэтай прадукцыі зь некаторымі замежнымі фірмамі, што маюць інтарэс у сфэры вытворчасьці мабільных тэлефонаў.

Аднак відавочна, што ўкладаньне сродкаў у беларускую эканоміку за апошнія тры гады ня стала больш выгодным, бо на сайце СЭЗ «Гроднаінвэст» дагэтуль зьмяшчаецца інвэстыцыйны намер, мэтай якога – стварэньне прапрыемства па выпуску мабілак на базе ДРУПП «Радыёхваля» у СЭЗ «Горадняінвэст».

На прадпрыемстве ўсё яшчэ плянуць вырабляць мабільныя тэлефоны і камплектавальныя іх стандартаў GSM, CDMA, PCS і модулі бяздротавай сувязі, а таксама тэрміналы стандарту GSM 900/1800 MГц, PHS 1900 MГц, CDMA 800/1900 MГц.

Пры гэтым арганізацыю вытворчасьці плянуецца зьдзейсьніць за кошт прыцягненьня замежнага і айчыннага капіталу. Разглядаецца магчымасьць стварэньня сумеснага ці замежнага прадпрыемства. Рэалізацыя дадзенага праекту вымагае 2 500 000 — 3 000 000 эўра.

Варта адзначыць, што яшчэ адзін інвэстыцыйны праект, зьвязаны з вытворчасьцю чэскага піва, чакае свайго ўжо 2 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?