Сённяшні ўказ Лукашэнкі №119, згодна з якім у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка наўрад ці кагосьці з хрысціян пакіне абыякавым.
Цяжка прыгадаць, ці ўводзілася такая мера калі-небудзь у нашай краіне.
У
— Нішто не можа адмяніць запаветы Божыя. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна.
Вядома, мы гэта не падтрымліваем,— сказалі Tut.by у
Не падтрымліваюць перанос працоўнага дня на нядзелю і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
— Вядома, гэта не нармальна. Мы ведаем, што нядзеля — гэта дзень для сям’і, для адпачынку. А тут усё перакульваецца.
Зразумела, ні з якімі пратэстамі і апеляцый мы выступаць не будзем, але гэта ненармальна,— адзначылі там.
У хрысціянскіх краінах нядзельны дзень лічыцца святам — днём, калі вернікі звычайна наведваюць царкву, дапамагаюць блізкім.