Стварэнне сафары-парку плануюць пачаць у гэтым годзе ў Нацыянальным парку «Нарачанскі», паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце нацпарку Валерый Люштык.

Работы па будаўніцтву спецыяльных вальераў для ўтрымання і развядзення дзікіх жывёл запланаваны на 2012–2013 гады ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011–2015 гады. «Неабходная праектная дакументацыя ўжо распрацавана, думаю, калі сыйдзе снег, мы пачнём практычную рэалізацыю праекта», — адзначыў Валерый Люштык.

Сафары прадугледжвае арганізацыю паездак, у час якіх турысты могуць азнаёміцца з жывёламі, якія насяляюць прыродаахоўную зону.
Цяпер спецыялісты Нацыянальнага парку «Нарачанскі» вырашаюць, каго пасяліць у сафары-парк і чым здзівіць турыстаў. Плануецца, што першымі навасельцамі парку будуць капытныя віды жывёл.

Выкананне праекта дасць магчымасць прыцягнуць у Нарачанскі рэгіён дадатковыя турыстычныя патокі, пры гэтым эколагі паклапоцяцца, каб нагрузка на прыродныя экасістэмы пры гэтым была мінімальная.

Экалагічны турызм, у тым ліку сафары-паркі сёння карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ва ўсім свеце. Гэты напрамак плануюць развіваць і ў Беларусі.

Сафары-туры ўжо адкрыліся і паспяхова праводзяцца ў нацыянальных парках «Белавежская пушча» і «Прыпяцкі».
У будучым яны з’явяцца ва ўсіх нацпарках Беларусі.

Нацыянальны парк «Нарачанскі» размешчаны на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Яго агульная плошча складае 97,3 тыс.га. У флоры рэгіёну сустракаецца 30 рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Мноства куткоў прыроды тут захавалася ў некранутым выглядзе, напрыклад, прыродны комплекс «Блакітныя азёры», дзе расце меч-трава звычайная — рэдкі, знікаючы від расліны першай катэгорыі аховы. На тэрыторыі нацыянальнага парку расце таксама дзікі гладыёлус, орхісы, еўрапейская пярэсна. На Еўрапейскім кантыненце гэтыя расліны можна сустрэць крайне рэдка.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?