Кампанія па зборы выкарыстаных батарэек у Беларусі пакуль малавыніковая, паведаміў начальнік упраўлення абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Кузьмянкоў.

Ён зазначыў, што скрыні па зборы выкарыстаных батарэек упершыню ў Беларусі пачалі ўстанаўлівацца ў студзені 2011 года.
Пры гэтым, паводле звестак Міністэрства гандлю, за ўвесь мінулы год ад насельніцтва было сабрана толькі «вельмі невялікая колькасць батарэек» — прыблізна 2900 штук, сказаў прадстаўнік Мінпрыроды. Паводле яго слоў, прычына — у адсутнасці фінансавай падтрымкі гэтага пачынання.

Як паведаміў Кузьмянкоў, сабраныя батарэйкі адпраўляюцца ў рэгіянальныя цэнтры канцэрна «Белрэсурсы», якія створаны ў кожнай вобласці і Мінску. Паводле яго інфармацыі,

пакуль не прынята рашэнне, што з выкарыстанымі батарэйкамі рабіць далей.
«Калі ў такіх малых аб’ёмах яны будуць збірацца, то, вядома ж, ствараць прадпрыемства па перапрацоўцы ў Беларусі не мае ніякага сэнсу», — сказаў спецыяліст. Ён зазначыў, што з укараненнем прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцы і імпарцёра за збор і перапрацоўку выкарыстаных батарэек акумуляваныя сродкі мэтазгодна будзе накіроўваць на вываз гэтых адходаў на перапрацоўку ці абясшкоджванне за межы Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?