Футбалісты алімпійскай зборнай Беларусі ў першым спарынгу новага сезона 1 сакавіка ў Турцыі згулялі ўнічыю з екацярынбургскім клубам «Урал» (Расія, Д2) — 2:2 (0:1).

Мячы забілі: у беларусаў — Д.Бага, 50, Сівакоў, 58; ва «Урала» — Лунгу, 34, Ткачоў, 85.

Склад зборнай Беларусі: Гутар, Палітэвіч, Палякоў (Гайдучык, 72), Вераціла (Вітус, 67), Кузьмянок (Казлоў, 46), Драгун (Алексіевіч, 46), Д.Бага, Сівакоў (Хвашчынскі, 72), Перапечка (Кібук, 46), Салавей (Гардзяйчук, 67), Скавыш (Зубовіч, 46).

Перад сустрэчай галоўны трэнер беларускай алімпійскай каманды Георгій Кандрацьеў зазначаў, што ўзровень «Урала» даволі сур’ёзны і гэты спарынг сапраўды павінен быць карысны для яго падапечных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?