Шаноўны Павел Ізотавіч,
Малайца! Ай, малайца! Што яшчэ сказаць прачытаўшы СБ за 1 сакавіка?
Аднак магло быць куды лепш.
Галоўная тэма нумару, які выйшаў у першы дзень вясны, нагадаю, заскокі коштаў на квадрат жылплошчы.
Вашыя бравыя журнаісты адкалолі суперартыкулы з кожнага кутку краіны: Гродна, Гомель, Брэст...
Аднак, шчыра кажучы, мяне ўзрадавала іншае: "сенсацыя" аб тым, што кошты на кватэры пачалі расці,
была агучана г.з."незалежнымі ЗМІ" яшчэ як мінімум месяц таму.
Я не хачу казаць пра тое, што ў рэдакцыі СБ сядзяць таўстаскурыя гіпо, якія ня здольныя аператыўна
чухацца на актуаліі.
Ужо зразумеў, што Вы наўмысна асвяцілі кватэрнае пытанне на месяц пазней, каб падкрэсліць саліднасць
нашага з Вамі любімага выдання.
Гэта адзнака сапраўднага прафесіяналізму!
Аднак з іншага боку мяне не дае дрыхнуць думка: можа месяц ў такой справе не дастасткова?
Можа было патрэбна каб нумар "Дорогие мои стояки - Спрос на квартиры превышает предложение"
пабачыў свет у красавіку, або нават у пачатку лета?
Яшчэ больш саліднасці, яшчэ больш іміджу элітнай газэты, а не нейкага лістка-аднаднеўкі.
Падумайце над гэтым, сп. Якубовіч.
Чаму б нам заўтра не асвяціць у СБ гэткія вельмі актуальныя тэмы як:
"Фінальны матч чэмпіянату свету па футболу ў Германіі", "Памёр Піначэт", "Прэзідэнтам Беларусі стаў Лукашэнка"?
Салідол!
Што зкажыце?
Разумею, што прамая камунікацыя са мною, можа кракнуць ваша рэноме ў Чырвоным доме.
Даваце камунікаваць спецыяльнымі знакамі.
Калі вы падзяляеце маю думку, у суботнім нумары СБ напішыце нешта пра Лукашэнка.
Чакаю на Ваш opinion
фанатычны чытач СБ