photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае пра неспрыяльную метэаралагічную з’яву — у суботу, 3 сакавіка, у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, завіруха, на дарогах галалёдзіца.

На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 6–11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.

У Мінску ў суботу будзе воблачна. Часам снег, мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 6–11 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, днём каля 0°С.

У наступныя двое сутак па краіне воблачна з праясненнямі.
У нядзелю, 4 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 5–10 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–8°С, днём мінус 4 — плюс 1°С.

5 сакавіка месцамі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 5–10 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4–10°С, пры праясненнях мінус 11–15°С, максімальная днём ад мінус 5°С па паўночным усходзе да плюс 1°С па паўднёвым захадзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?