2 сакавіка быў прэзэнтаваны сынтэзатар беларускага маўленьня. Прэзэнтацыя, што адбылася ў памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі, была прымеркаваная да сусьветнага Дня роднай мовы, што ва ўсім сьвеце адзначаецца 21 лютага

Напрыканцы мінулага году Беларусі пры падтрымцы UNESCO створаная кампутарная праграма, якая сынтэзуе беларускае маўленьне і дапамагае сьляпым дзецям без перашкодаў вывучаць родную літаратуру. У рамках праекту «Электронная бібліятэка школьніка» кампаніяй «Сакрамэнт ІТ» пры падтрымцы Бюро UNESCO у Маскве была вырашаная важная задача – аўтаматычнае агучваньне любога беларускага або рускага тэкста ў электронным фармаце.

Безумоўна, навінка будзе вельмі дарэчы ня толькі дзеткам, але й дарослым, што праз кепскі зрок, ці яго адсутнасьць, змогуць скарыстацца магчымасьцю пачуць роднае слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?