Грузія гатова аднавіць дыпламатычныя адносіны з Расіяй толькі пры ўмове прызнання Масквой Абхазіі і Паўднёвай Асеціі рэгіёнамі, якія ўваходзяць у склад адзінай грузінскай дзяржавы, заявіў намеснік міністра замежных спраў краіны Сяргей Капанадзэ.

«Калі Расея перагледзіць сваё рашэнне ад 26 жніўня 2008 года з нагоды прызнання гэтых дзвюх гэтак званых рэспублік, гэтых акупаваных тэрыторый, пачне дэакупацыю нашай дзяржавы і імплементацыю пагадненняў ад 12 жніўня, то ў тым выпадку, вядома, усё можа адбыцца», — сказаў Капанадзэ журналістам.

Паводле яго слоў, у Тбілісі таксама разлічваюць, што Масква ўвядзе бязвізавы рэжым для грузінскіх грамадзян, пасля таго, як гэта зрабіў урад Грузіі (28 лютага) у дачыненні да расейцаў.

У пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што Масква прапануе Тбілісі аднавіць дыпламатычныя адносіны, а таксама аб гатоўнасці адмяніць візы пры ўмове гарантый бяспекі расійскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?