Аасаблівасці паўстанцкай вайны і дзеянні Украінскай паўстанцкай арміі ў 1942–1949 гадах будуць вывучаць студэнты Украінскага каталіцкага універсітэта Львова.

Спецкурс для будучых гісторыкаў будзе выкладаць дырэктар музея «Турма на Лонскага» (у гэтай савецкай турме знаходзіліся ад восені 1944 г. паўстанцы, якія трапілі ў палон і былі пад следствам) Руслан Забілій.

Руслан Забілій перакананы — лекцыі будуць цікавыя для моладзі, бо тактыку Украінскай паўстанцкай арміі вывучаюць нават у арміі ЗША.

Лекцыі студэнты выбіралі самастойна, кажуць ва універсітэце. І не для таго, каб стаць партызанамі.

Ігар Скочыляс, доктар гістарычных навук, дэкан гуманітарнага факультэта універсітэта зазначае: «Гэта не прапаганда якой-небудзь ідэалогіі, гэта не прапаганда пэўнага стылю жыцця… а гэта акадэмічны курс, які закліканы даследаваць і заклікаць да талерантнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?