Хостэлаў у горадзе пакуль толькі два. Гэтай вясной адчыняецца трэці. Оnliner.by пагутарылі з яго ўладальнікамі.
«Хостел Traveler» нядаўна перамог на Grodno Invest Weekend у намінацыі «Самы камерцыйны перспектыўны праект». Аўтар ідэі, Ксенія Курус, не сумняваецца: камерцыйная перспектыва хостэлаў сапраўды добрая.
— Арыентавацца будзем як на замежных турыстаў, маладых людзей, так і на камандзіраваных. Рынак, мяркую, вялікі. Гасцініцы — гэта дорага, сэрвіс там, як правіла, кульгае. Танныя гатэлі забітыя бітком. Кватэры на суткі для многіх недаступныя. А так штогод у Мінск прыязджае каля 400 тысяч турыстаў. І ўсім ім трэба недзе спыніцца.
Новы хостэл (ён размесціцца ў 20 хвілін язды ад чыгуначнага вакзала,канкрэтнае месца пакуль трымаюць у сакрэце) разлічаны на 36 ложкаў.
За месца тут будуць браць 15 даляраў.Ва ўсіх нумарах прадугледжаны бясплатны
— Па нашых разліках, праект акупны, — кажа Ксенія Курус. — Не баімся мы і канкурэнцыі. У Мінску пакуль два хостэлы. Гэта вельмі мала. У Ерэван, напрыклад, штогод прыязджаюць 700 тыс. замежнікаў, і там адкрыты 22 моладзевыя гасцініцы. Каб пра нас ведалі за мяжой, пазначым сябе ў Міжнародных сістэмах
На старонцы хостэла ў інтэрнэце сказана, што афіцыйна ён адкрыецца праз 87 дзён.