У пятніцу 2 сакавіка ва ўправе Партыі БНФ адбылося адкрыцьцё пэрсанальнай выставы мастака Аляксея Марачкіна. Тыдзень назад сп. Марачкін адкрываў выставу ў галерэі «Мастацтва», але туды па шэрагу вядомых прычынаў не маглі трапіць цэлы шэраг карцінаў. Яны і былі прадстаўленыя гледачам на БНФ.

Сёньня ж адбылася прэзэнтацыі карціны «Плошча», якая ўжо была шырока разрэклямаваная ў СМІ. А. Марачкін расказаў, што «правобразам аднаго з пацукоў зьўляецца старшыня КДБ», а таксама параіў адносіцца да гэтага твору крыху зь іроніяй і сатырай. Павіншаваць Марачкіна з адкрыцьцём выставы прыйшло шмат людзей, сярод іх пісьменьнік Уладзімер Някляеў, мастак Рыгор Сітніца, скульптар Алесь Шатэрнік.

Ва ўправе абяцаюць, што гэта не апошняя мастацкая выстава, якая адчыняецца ў іх гэтай вясной. Напярэдадні Дня Волі на БНФ мусіць пачацца выстава палітычнага плякату.

Адразу пасьля прэзэнтацыі «Плошчы» пачаўся канцэрт барда Андрэя Мельнікава.





Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?