Сёння на 75-м годзе жыцця раптоўна памёр легендарны футбаліст мінскага «Дынама», бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1963 года, Эдуард Дзмітрыевіч Зарэмба, паведамляе афіцыйны сайт мінскага «Дынама».

На працягу многіх гадоў Эдуард Зарэмба выступаў за каманды майстроў з Мінска — «Спартак», «Беларусь» і «Дынама».

У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР ён правёў 265 матчаў, у складзе дынамаўцаў заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату СССР 1963 года, выступаў у фінале Кубка СССР 1965 года.

Прыцягваўся ў шэрагі нацыянальнай зборнай каманды СССР. Пасля заканчэння кар’еры гульца інспектаваў футбольныя матчы, працаваў дзіцячым трэнерам.

Добрая гутарка Goals.by з Эдуардам Зарэмбам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?