Каталіцкі касцёл Беларусі пракаментаваў вынікі ініцыятывы Лукашэнкі перанесці працоўны дзень з 9 сакавіка на 11 сакавіка, нядзелю. Для вернікаў нядзеля з’яўляецца святочным днём, і ўдзел у нядзельнай службе абавязковы.
Як адзначыў
У інтэрв’ю святар дадаў, што працоўным днём лепш было зрабіць наступную суботу. «
Даўно ўжо пара, каб у нашай свядомасці нядзеля стала днём для сям’і.У першую чаргу, вядома, для Бога. Пасля таго, як вернік пабывае ў святыні, ён праводзіць нядзелю са сваёй сям’ёй. А калі вырываюць з тыдня дзень для душы, атрымліваецца, што тыдзень становіцца цалкам бездухоўным.
Тым больш цяпер час Вялікага посту. Чым людзі будуць займацца ў гэтыя тры выходныя дні?Напэўна, адзначаць весела. Але ж адна з запаведзяў Каталіцкага Касцёла — не ладзіць падчас посту гучных забаваў».