Кубінскія СМІ апублікавалі першыя здымкі прэзідэнта Венесуэлы пасля перанесенай ім аперацыі ў сувязі з падазрэннямі на паўторны рак.

На фатаздымках, якія, па словах афіцыйных асоб, былі зробленыя ў бальніцы Гаваны, дзе яго прааперавалі,

Уга Чавес шырока ўсміхаецца і ходзіць без старонняй дапамогі.

Як заявіў сам Чавес, працэс аднаўлення ідзе добра. У ходзе тэлефанавання, які транслявала тэлебачанне Венесуэлы, прэзідэнт выказаў удзячнасць за «любоў народа».

Па словах кубінскіх уладаў, Уга Чавесу выдалілі наватвор у брушніне.

Пакуль няма афіцыйных дадзеных адносна таго, ці была выдаленая пухліна злаякаснай і калі Чавес зможа вярнуцца на радзіму.

«Я ні на хвіліну не магу перапыніць пасляаперацыйнае лячэнне», 
— заявіў Уга Чавес у ходзе тэлефанавання, які транслявала тэлебачанне Венесуэлы.

«Я аднаўляюся — дзякуючы падтрымцы Венесуэлы, кубінскага народа, лекараў тут, на Кубе. Дзякуючы любові ўсяго народа, якую я адчуваю», — дадаў ён.

У кастрычніку ў Венеcуэле павінны прайсці выбары, і Уга Чавес рыхтуецца да перадвыбарнай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?