У чацвёртым квартале 2011 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2010-га, сярэдні брута-заробак (да вылічэння падаткаў) у Эстонii вырас болей, чым у Латвіі і Літве, паведамілі ў Цэнтральным статыстычным упраўленні Эстоніі.

У Эстоніі ён павысіўся на 6,3%, у Латвіі — на 4,5%, у Літве — на 2,5%.

У чацвёртым квартале 2011 года самы высокі ў краінах Балтыі брута-заробакпа-ранейшаму быў у Эстоніі — 865 еўра ў месяц. У Латвіі ён склаў 676 еўра, у Літве — 630 еўра.

У Беларусі, калі верыць звесткам Белстата, сярэдні заробак у студзені 2012 года «бруднымі» складае каля 270 еўра (2 млн 870 тыс. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?