Беларуска Дар'я Домрачава выйграла 4 сакавіка золата на чэмпіянаце свету па біятлоне (Рупольдынг, Нямеччына) у пагоні (гонцы пераследу) на 10 км.

Дар'я пайшла на дыстанцыю другой праз 15,2 секунды за Магдаленай Нойнер, зрабіла на дыстанцыі два промахі (па адным на 2-м і 3-м этапах).

Вырашальнай стала 4-я стральба.

Магдалена Нойнер двойчы спудлавала, а Даша адстралялася чыста і выйшла на дыстанцыю першай.

Дыстанцыю беларуска прабегла за 29 хвілін 36,6 секунды. Праўда, пасля фінішу суддзі папсавалі нервы беларускім заўзятарам і самой Дар'і, пачаўшы абмяркоўваюць вынікі апошняй стральбы Нойнер, маўляў, не спрацавала электроніка і Магдалена дарэмна бегла другое штрафное кола...

Прэцэдэнт быў у самай першай гонцы чэмпіянату свету 1 сакавіка, дзе аўтаматыка не спрацавала і адправіла Оле-Эйнара Б'ёрндалена на штрафное кола. Потым перамогу аддалі нарвежцам.

Але, здаецца, усё нармальна. Дар'я -- першая. Гэта першае золата беларусаў за ўсю гісторыю суверэннага спорту на чэмпіянатах свету.

Нагадаем, што ў суботу Дар'я выйграла срэбра ў спрынце 7,5 км.

Сёння ў мужчынскай пагоні на 12,5 км перамог француз Мартэн Фуркад, які ўчора выйграў золата ў спрынце (33.39,4 1+1+0+2). Беларус Сяргей Новікаў фінішаваў 25-м, адстаўшы ад Фуркада на 1 хвіліну 54,5 секунды (0+2+0+0).

***

6 сакавіка пройдзе індывідуальная гонка на 20 км у мужчын, а 7 сакавіка на 15 км у жанчын.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?