ХК «Дынама» Мінск прайграў чацверты апошні матч плэй-оф першага раўнда Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) маскоўскаму «Дынама» з лікам 1:3 (1:1, 0:2, 0:0).

Адзіную шайбу у «зуброў» сёння закінуў Шарль Лінгле.

Мінскі клуб прайграў серыю 0:4 (першы матч 1:2-авертайм, 2-гі матч — 0:2, 3-ці матч — 2:4) і пакідае Кубак Гагарына.

Яшчэ ў пачатку студзеня мінчане займалі 2-е месца ў Заходняй канферэнцыі, а потым наступіў спад.
«Зубры» апусціліся на 6-е месца ў канферэнцыі, трапіўшы ў плэй-оф на самую непажаданую для сябе каманду — клуб Алега Знарка (АХК «Дынама» Масква).

Летась «Дынама» саступіла ў першым раўндзе плэй-оф яраслаўскаму «Лакаматыву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?