Пасля матчу з маскоўскімі дынамаўцамі (1:3) трэнер «зуброў» Марэк Сікора заявіў, што пакідае пасаду галоўнага трэнера «Дынама» і заканчвае трэнерскую кар’еру.

— Сістэма задач цягнецца яшчэ з Савецкага Саюза. Задачу я не выканаў. Трэба было прайсці першы раунд плэй-оф, а мы прайгралі вельмі жорстка — 0:4. Адчуваю адказнасць за вынік, бо які канец сезону — такі і сезон. Усе забыліся, як добра мы гулялі ў пачатку… Але гэта нармальна. У мінулым годзе, наадварот, у «рэгулярцы» выступілі не вельмі, а ў плэй-оф — нядрэнна.

«Я заканчваю як трэнер. Не толькі ў мінскім „Дынама“, а наогул. Сёння быў мой апошні матч», — сказаў Сікора.

Марэк Сікора (нар. у 1948) -- вядомы чэшскі спецыяліст. Мінскае "Дынама" трэніраваў два гады (2010-2011, 2011-2012) і двойчы выводзіў у плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?