На плошчы Савецкай адбываўся гандаль вырабамі народных майстроў, а таксама рыбай, каўбасой ды іншымі прадуктамі, што дадаткова прыцягнула гараджанаў. На вулічнай сцэне гучалі сьпевы, канцэрт адкрылі фальклорныя гурты зь Беласточчыны песьнямі на польскай мове.

У гэты ж час пад дахам у памяшканьні адбылося казюкоўскае мерапрыемства, якое традыцыйна ладзіць незарэгістраваны Саюз палякаў.

Сьвяты Казімір быў сынам вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Казіміра Ягелёнчыка. Апошнія гады жыцьця ён правёў у Горадні, дзе памёр 4 сакавіка 1484 году, але пахаваны быў у Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?