Карэспандэнт «НН» прыняў удзел у падліку бюлетэняў на выбарчым участку № 3015 Масквы.

Згодна з яго вынікамі, перамогу святкаваў прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Але паловы галасоў ён не набраў, у яго 46,6%.
Калі б такія вынікі былі ў цэлым па краіне, Расію чакаў бы другі тур.

Другім на ўчастку № 3015 стаў мільярдэр Міхаіл Прохараў (21,1%), які ненашмат абышоў Генадзя Зюганава (17,4%). Аутсайдарамі сталі Сяргей Міронаў (6,3%) і Уладзімір Жырыноўскі (5,9%).

Падчас падліку назіралася поўная свабода — назіральнікам (карэспандэнту «НН» і двум актывістам КПРФ) дазвалялася стаяць каля самага стала падлікаў і нават пераправяраць бюлетэні, падлічаныя членамі камісіі.

Адметныя лічбы выязнога галасавання — камісія выязджала да людзей, якія не маглі самі прыйсці на ўчастак. Пераважна гэта інваліды і вельмі старыя адзінокія людзі. Дык вось,

сярод іх Пуцін набраў 74% галасоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?