У Нью-Ёрку плянуюць забараніць размовы па мабільных тэлефонах і слуханьне плэеру падчас пераходу вуліцы. Парушальнікам давядзецца заплаціць штраф 100 даляраў.

Увесьці такую забарону прапанаваў сэнатар штату Нью-Ёрк Карл Круджэр (Carl Kruger). Ён заявіў, што з-за электронных прыстасаваньняў людзі ня могуць ані бачыць, ані чуць набліжэньня аўтамабіляў, таму карыстаньне тэлефонамі, плэерамі ды гульнявымі прыстаўкамі на дарозе супярэчыць здароваму сэнсу.

У якасьці абгрунтаваньня забароны сэнатар нагадаў пра гібель 21-гадовага хлопца, які слухаў музыку, калі пераходзіў дарогу, і трапіў пад аўтобус летась у верасьні. Гэтаксама загінуў 23-гадовы слухач iPod’а ў студзені.

Джэйсан Копэл (Jason Koppel), начальнік штабу Круджэра, адзначыў што пешаходы проста мусяць будуць вымаць навушнікі з вушэй на тыя некалькі сэкундаў, якія спатрэбяцца для пераходу вуліцы. Ня больш за тое.

З выкарыстаньнем інфармацыі Membrana

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0