У мінскім Палацы спорту 4 сакавіка ў рамках заключнага тура ў падтрымку альбома What Lies Beneath выступіла былая салістка папулярнага фінскага гурту Nightwish Тар'я Турунен.

Прагучалі песні з двух сольных альбомаў спявачкі, некалькі новых кампазіцый, а таксама тое-сёе з рэпертуару Nightwish.

Тар'я Турунен павіталася з гледачамі па-расійску, а таксама вывучыла беларускае "дзякуй". Падчас канцэрта спявачка падзякавала беларускай публіцы за цёплы прыём і паабяцала вярнуцца ў Мінск з новым альбомам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?