На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца пераважна зімовы характар надвор’я, паведаміў у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

Паводле яго слоў, такі характар надвор’я будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў халодным арктычным паветры. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 2–3°С ніжэйшай за кліматычную норму.

Як паведаміў Рабаў, першую палову тыдня Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй перыферыі цыклона, таму месцамі чакаецца невялікі снег, тэмпература паветра ў аўторак ноччу мінус 5–12°С, пры праясненнях мінус 13–15°С, днём 0°С — мінус 7°С.

У сераду ноччу чакаецца мінус 6–13°С, па поўначы мінус 14–17°С, днём 0°С — мінус 7°С, па паўднёвым захадзе плюс 1–3°С.

Пачынаючы з чацвярга антыцыклон узмоцніць свой уплыў, і 8 сакавіка ноччу чакаецца мінус 6–13°С, п

а паўночна-ўсходняй палове мінус 14–20°С, пры праясненнях да мінус 22°С. Днём 0°С — мінус 7°С, па паўднёвым захадзе плюс 1–3°С.
Пры гэтым чакаецца без істотных ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман, шэрань, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Паводле слоў Рабава, у пятніцу таксама чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём у крайне заходніх раёнах, куды ідзе атмасферны фронт з Еўропы, чакаецца кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С,

пры праясненнях мінус 18–22°С, днём 0°С — мінус 5°С. Па паўднёвым захадзе ноччу мінус 4–9°С, днём плюс 1–4°С.

Як заявіў сіноптык, у суботу на тэрыторыю Беларусі паступова пачне паступаць больш цёплае атлантычнае паветра. Ноччу тэмпература паветра мінус 2–9°С, па ўсходзе мінус 10–17°С. Днём ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе. Пры гэтым ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег.

У нядзелю больш цёплае паветра распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі Беларусі. Ноччу чакаецца мінус 4°С — плюс 3°С, днём мінус 1°С — плюс 6°С.
Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца.

***

Згодна з прагнозам сіноптыка для абласных цэнтраў на найбліжэйшыя суткі,
у Гродне чакаецца без істотных ападкаў, ноччу мінус 8–10°С, днём мінус 2–4°С.

У Брэсце без істотных ападкаў, ноччу мінус 6–8°С, днём 0°С — мінус 2°С.

У Гомелі днём невялікі снег, тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём мінус 2–4°С.

У Магілёве ноччу мінус 11–12°С, днём мінус 3–5°С, невялікі снег.

У Віцебску таксама днём невялікі снег, тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 3–5°С.

У Мінску чакаецца воблачна з праясненнямі, ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–10°С, днём мінус 2–4°С.

Як заключыў Рабаў, у цэлым першая дэкада сакавіка чакаецца даволі халоднай. Сярэдняя тэмпература будзе на 2–3°С ніжэйшай за кліматычную норму.

Паводле яго слоў, па-сапраўднаму вясновыя працэсы ў Беларусі пачнуцца бліжэй да сярэдзіны месяца.
У цэлым у сакавіку сярэдняя тэмпература паветра чакаецца каля кліматычнай нормы, якая складае мінус 3°С — плюс 1°С. Колькасць ападкаў будзе каля сярэдніх шматгадовых значэнняў. Норма складае 29–44 мм.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?