Гурт «Нейра Дзюбель» — адзін з кутніх камянёў, на якіх трымаецца сёння беларуская рок-культура. А Аляксандр Кулінковіч, бадай, самы харызматычны рок-вакаліст, на прыкладзе якога вельмі добра можна тлумачыць што такое «фронтмэн гурту» і навошта ён трэба. Музыкі «Нейра Дзюбеля» не хаваюць сваёй грамадзянскай пазіцыі, таму гурт — сталы ўдзельнік сумнавядомых «чорных спісаў» беларускіх выканаўцаў. Аднак час ад часу ўдаецца даваць канцэрты ў клубах, што праўда, не вельмі для таго прызначаных.

«Наша Ніва» даведалася, якую музыку любіць Аляксандр Кулінковіч.

«Для мяне Пётр Мамонаў — гэта сонца, — кажа Кулінковіч. — 

Вось бывае прачнешся ранкам, а за акном сонца свеціць — вось у мяне такое пачуццё выклікае Мамонаў.
„Серый голубь“ калісьці стаў для мяне сапраўдным адкрыццём — і цяпер я пераслухоўваю гэту песню, і эфект той самы.
Радок „я самы дрэнны, я горш за цябе, але я ўмею лётаць“ — гэта амаль гімн.

Dead Kennedys я вельмі люблю за манеру трымацца на сцэне.

Што тычыцца песні — яна пра дэтэктар хлусні: мы ўсе хлусім увесь час, таму дэтэктар для нас — насамрэч страшная штука.

„Гайдамакі“. Я проста вельмі люблю гэты гурт, і гэтую песню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?